19 Сту 2012 (Чац) - 12 Кра 2012 (Чац)
10.00 - 19.00 (каса да 18.00)
Выстава прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараждэння Уладзіславы Францаўны ЛУЦЭВІЧ, жонкі Янкі Купалы, стваральніцы і першага дырэктара музея, заслужанага дзеяча культуры. Экспануюцца рукапісы, дакументы, друкаваныя выданні, унікальныя фотаздымкі.
Месца: Літаратурны музей Янкі Купалы (Менск, вул. Янкі Купалы, 4)
Дадатковая інфармацыя: 227-78-66
20 Сту 2012 (Пят) - 11 Лют 2012 (Суб)
11.00 - 19.00. Выхадныя: нядзеля, панядзелак.
У экспазіцыі прадстаўленыя творы таленавітага мастака, выкладчыка Гунефы Мацюшэнкавай, а таксама работы яе вучняў, студэнтаў і выпускнікоў мастацкіх ВНУ краіны: Міхаіла Дайлідава, Алены Леановіч, Іллі Падалка, Зухры Міхайленка, Віктара Паляшчука, Таццяны Мацко і Сяргея Марыніча.
Гунефа Мацюшэнкава працуе ў тэхніцы акварэлі, батыка і габелену. Мастак увесь час эксперыментуе, сумяшчае розныя тэхнікі, шукае новыя выразныя сродкі. На выставе прадстаўленыя акварэльныя работы аўтара. Эпіграфам да сваёй выставы Гунефа Мацюшэнкава выбрала радкі Стэндаля: “Ва ўсіх відах мастацтва неабходна самому зведаць тыя пачуцці, якія жадаеш выклікаць у другіх”. Паглыбленне ва ўнутранае жыццё прыроды, а таксама і ўласнай душы, прывяло да тых пачуццяў, якія дазволілі мастаку адлюстраваць ў сваіх пейзажах сугучнасць настрою чалавека і стану прыроды.
Уваход вольны.
Месца: Мастацкая галерэя "Універсітэт культуры" (Менск, Кастрычніцкая пл., 1)
Дадатковая інфармацыя: 227 26 12.
21 Сту 2012 (Суб) - 1 Сак 2012 (Чац)
11.00 - 19.00, вых. - пн, аўт.
Гадзіннікі разных эпох: насценныя, напольныя, камінныя, наручныя, «з зязюляй», гадзіннікі вядомых беларускіх пісьменнікаў і мастакоў.

Месца: Музей гісторыі Менску (Менск, вул. Рэвалюцыйная, 10)
Дадатковая інфармацыя: (017) 321-24-30
4 Лют 2012 (Суб)
19:00.
Квіткі: 40 000 - 70 000.
naka.by
Месца: The Loft Cafe (Менск, вул. Петруся Броўкі, 22)
Дадатковая інфармацыя: (29) 380-00-10, (29) 268-07-56, (29) 674-64-41
Кот у ботах5 Лют 2012 (Няд)
11:00.
Казка Мікалая Шувалава паводле Шарля Пэро для дзяцей ад 5 гадоў.
Працягласць — 60 хвілін.
Падрабязней пра спектакль.
Месца: Тэатр юнага гледача на сцэне Дома літаратараў (Менск, вул. Фрунзэ, 5)
Дадатковая інфармацыя: 294-78-72, 278-95-72, 310-50-99 (029) 335-39-59
Майго юнацтва крылы8 Лют 2012 (Сер)
19:00.
Драматычная паэма на дзьве дзеі без антракту паводле паэмы “Хамуціус”, прысвечанай Кастусю Каліноўскаму.
Працягласць — 80 хвілін.
Для дзяцей ад 14 гадоў.
“…Ах, людзі, людзі, каб наперад зналі
Вы шлях, крывёй паліты і слязьмі,
То не пакутвалі б і не кахалі,
Не плакалі… і не былі б людзьмі.»
Творы Народнага паэта Беларусі А. Куляшова – гэта ўсхваляваны расповед пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Такім быў кіраўнік нацыянальна-вызваленчага руху 1863 г. Кастусь Каліноўскі, якому паэт прысвяціў драматычную паэму « Хамуціус » (1975). Назвай твора зрабілася мянушка, якую ўзяў сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.
Паводле сваіх ідэйных перакананняў Каліноўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за скасаванне самадзяржаўя і абшарніцкага землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел сялянства можа забяспечыць перамогу паўстанню.
Каліноўскі меў і паплечнікаў, і паслядоўнікаў, якія рушылі за ім не толькі ў вір паўстання, але і на страту, – новае пакаленне з новым поглядам на жыццё, з упартасцю і верай, мацнейшымі за смерць.
У спектаклі гучыць раманс на вершы Аркадзя Куляшова “Я пакідаў маленства край…”
Падрабязней пра спектакль.
Месца: Тэатр юнага гледача на сцэне Дома літаратараў (Менск, вул. Фрунзэ, 5)
Дадатковая інфармацыя: 294-78-72, 278-95-72, 310-50-99 (029) 335-39-59
8 Лют 2012 (Сер) - 12 Лют 2012 (Няд)
Адкрыццё 8 лютага ў 14.00;
9–11 лютага – 10.00 - 19.00;
12 лютага - 10.00 - 15.00
Кнігі, навучальныя матэрыялы, перыёдыка, канцтавары, паліграфія, цацкі.
Прэзентацыі выдавецтваў, аўтараў, твораў; конкурсы, выставы, семінары і майстар-класы.
Больш за 600 экспанентаў з 25 краінаў свету.
Продаж кніжных навінак без гандлёвай нацэнкі!
Падрабязней ад арганізатара: http://www.mininform.gov.by/rus/action/book_by/
Уваход вольны.
Месца: Выставачны цэнтр "Белэкспа" (Менск, вул. Янкі Купалы, 27)
Дадатковая інфармацыя: 293 09 31, office@belkniga.by
Дорога на Віфлеем11 Лют 2012 (Суб)
11:00.
Калядная казка-прытча Сяргея Кавалёва на дзве дзеі. Для дзяцей ад 7 гадоў.
Працягласць — 80 хвілін.
Гісторыю пра тое, як з’явіўся і жыў сярод людзей Ісус Хрыстос, распавядае Біблія. Чатыры біблейскія аўтары пераказваюць падзеі, якім, магчыма, зрабіліся сведкамі, або пра якія дачуліся ад сведкаў. Але яшчэ ў даўнія часы па свеце вандравала шмат іншых гісторый пра Хрыста: яны не ўвайшлі ў Біблію, іх збіралі і вывучалі аматары гісторыі і літаратуры. Такія гісторыі называюць апокрыфамі. Наша тэатральная гісторыя – якраз такі самы апокрыф, толькі сучасны. Спачатку яе распавёў Сяргей Кавалёў, знаўца старажытнай беларускай літаратуры і драматург. А потым рэжысёр Наталля Башава ўвасобіла літаратурны аповед на сцэне з акцёрамі.
Нават самыя старажытня мастакі і пісьменнікі не сумняваліся ў тым, што Ісуса Хрыста шанавалі ўсе зямныя істоты. Таму героем нашай гісторыі зрабілася Асляня, - маленькае, галоднае, змучанае цяжкай працай і нядобрым гаспадаром. Асляня вартае спагады і дапамогі. І ёсць на свеце Бог, які любіць усіх вартых спагады і дапамогі, і Бог можа дапамагчы, але – неверагодна! - часам і Бог мае патрэбу ў дапамозе! І дапамагчы яму можа нават гэтае самае маленькае, галоднае, змучанае Асляня! Што б на ягоным месцы зрабіў ты, маленькі глядач? Наша Асляня мусіць тэрмінова выпраўляцца ў дарогу: мала таго, што яна самая доўгая і небяспечная ў ягоным жыцці, дык яе яшчэ трэба адшукаць! Праўда, Асляня не адно-адзінюткае, а з людзьмі, але людзі часам такія кволыя й бездапаможныя...
Падрабязней пра спектакль
Месца: Тэатр юнага гледача на сцэне Дома літаратараў (Менск, вул. Фрунзэ, 5)
Дадатковая інфармацыя: 294-78-72, 278-95-72, 310-50-99 (029) 335-39-59
11 Лют 2012 (Суб)
19:00.
Не – папсовым “валянцінкам”!
Падаруй каханаму чалавеку часцінку душы!
У той час, калі ўсё прагрэсіўнае чалавецтва напярэдадні Дня Святога Валянціна 14 лютага затарваецца ў гіпэрмаркетах сэрцайкамі, гурт “Крамбамбуля” & Агенцтва “Шаблі” абвяшчаюць… пра пачатак акцыі “Каханне – не паралён, драбадзі-драбада”!
Сагрэўшы цеплынёй сваіх сэрцаў гледачоў Бэрліну ды Гамбургу, гурт “Крамбамбуля” прэзэнтацыяй новага альбому хоча падараваць жыхарам Менску сапраўдны святочны настрой і нагадаць пра каштоўнасць шчырых пачуццяў!
Няма грошай на норкавае футра – падаруй каханай “зашрубку” на канцэрце Драбадзi-драбада!

Месца: Клуб RE:PUBLIC (Менск, вул. Прытыцкага, 62, ст. м. Кунцаўшчына)
Дадатковая інфармацыя: 6555596
Фэст-конкурс снежна-лядовых скульптур11 Лют 2012 (Суб)
10:00-17:00
У фэсце возьмуць удзел прафесійныя скульпатры і студэнты мастацкіх каледжаў - усяго каля 12 каманд. Гледачы змогуць абраць найлепшы твор.
Акрамя таго наведвальнікам прапануецца катанне на снегаходзе з санкамі, вандроўкі на квадрацыклах, багах і на лыжах.
Уваходны квіток у сад: 20 тыс. на дарослага, 10 тыс. - на школьніка, студэнта, пенсіянера.
Месца: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (Менск, ст.м. Акадэмія навук, вул. Сурганава. 2в)
Дадатковая інфармацыя: 284 24 66
Майго юнацтва крылы18 Лют 2012 (Суб)
19:00.
Драматычная паэма на дзьве дзеі без антракту паводле паэмы “Хамуціус”, прысвечанай Кастусю Каліноўскаму.
Працягласць — 80 хвілін.
Для дзяцей ад 14 гадоў.
“…Ах, людзі, людзі, каб наперад зналі
Вы шлях, крывёй паліты і слязьмі,
То не пакутвалі б і не кахалі,
Не плакалі… і не былі б людзьмі.»
Творы Народнага паэта Беларусі А. Куляшова – гэта ўсхваляваны расповед пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Такім быў кіраўнік нацыянальна-вызваленчага руху 1863 г. Кастусь Каліноўскі, якому паэт прысвяціў драматычную паэму « Хамуціус » (1975). Назвай твора зрабілася мянушка, якую ўзяў сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.
Паводле сваіх ідэйных перакананняў Каліноўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за скасаванне самадзяржаўя і абшарніцкага землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел сялянства можа забяспечыць перамогу паўстанню.
Каліноўскі меў і паплечнікаў, і паслядоўнікаў, якія рушылі за ім не толькі ў вір паўстання, але і на страту, – новае пакаленне з новым поглядам на жыццё, з упартасцю і верай, мацнейшымі за смерць.
У спектаклі гучыць раманс на вершы Аркадзя Куляшова “Я пакідаў маленства край…”
Падрабязней пра спектакль.
Месца: Тэатр юнага гледача на сцэне Дома літаратараў (Менск, вул. Фрунзэ, 5)
Дадатковая інфармацыя: 294-78-72, 278-95-72, 310-50-99 (029) 335-39-59
Прэзентацыя аўдыёдыска «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі»19 Лют 2012 (Няд)
14:00.
Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў і прысвячаецца ўсім, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.
У праекце ўзялі ўдзел народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Адам Глобус, Андрэй Хадановіч, тэле- і радыёвядучая Тамара Лісіцкая, акторка Ганна Хітрык, амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, спевакі Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Алег Хаменка, Алесь Камоцкі, Сяржук Сокалаў-Воюш.
Кожны з іх агучыў адну з казак аўтарства Сяргея Вітушкі, беларускага пісменніка з Вільні.
Ідэя праекту належыць гісторыку Сяргею Харэўскаму, які задумаў зрабіць аўдыёпрацяг выдадзенай нядаўна кнігі Сяргея Вітушкі ў аздабленні Міхала Анемпадыстава.
«Летась здзейснілася мара аўтара, калі пабачыла свет яго кніга, якая стала пераможцай у намінацыі „Дзіцячая літаратура“ на радыё „Свабода“ і заняла пачэсную пазіцыю ў агульным рэйтынгу беларускіх навінак. Але сам аўтар, наш герой, не зможа яе ўбачыць. Так склаўся лёс, што праз хваробу ён страціў зрок. Таму зноў талакой, як і ў колішнія легендарныя часы, мы здзясьняем яшчэ адзін цуд — пераўвасабляем літары ў гукі, стварыўшы гэтую гукавую кнігу казак Вітушкі. Цяпер яе зможа пачуць і сам герой, і тысячы іншых людзей па ўсім свеце».
На думку каардынатара праекта, рэдактара парталу Tuzin. FM Сяргея Будкіна, як казкі, так і само жыццё Сяргея Вітушкі вучыць быць моцным і ніколі не скарацца абставінам. «Аўтар гэтых казак — адкрыты і шчыры чалавек, які нягледзячы на цяжкасці працягвае пісаць жыццясвярджальныя гісторыі і змяняць гэты свет да лепшага. Таму гэтае выданне прызначаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў».
Праект падтрымала Беларускае радыё «Рацыя», на хвалях якога і адбудзецца прэм’ера «Дзінь-дзілінь». Дзякуючы радыё «Рацыя» пабачыць свет і аўдыёвыданне гэтых казак. «Ведаю аўтара казак з другой паловы 80-х і магу сказаць, што столькі веры, надзеі і любові да роднага, беларускага ў адным чалавеку сустракаецца зрэдку.
Гэты праект — яшчэ адзін доказ таго, што словам і марам з маладосці можна быць верным усё жыццё», — кажа кіраўнік радыё Яўген Вапа.
Казкі Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых асобаў можна будзе пачуць штотыдня пачынаючы ад 4 лютага ў 10.30 па беларускім часе на хвалях FM 98,1 у Беластоку і Гродна і 99,2 FM у Брэсце і ў інтэрнэце па ўсім свеце.

Месца: Кнігарня "логвінаЎ" (Менск, пр. Скарыны, 37А)
22 Лют 2012 (Сер) - 25 Лют 2012 (Суб)
Выстава і продаж тавараў дзіцячага асартыменту, прэзентацыя паслуг для сем'яў з дзецьмі і для будучых бацькоў. Кнігі, сістэмы адукацыі і развіцця, гульні, мэбля, тавары для здароўя і адпачынку, вопратка, абутак, харчаванне і інш.
У межах выставы традыцыйна адбываюцца семінары, майстар-класы, дабрачынныя акцыі.
24-25 лютага на выставе адбудзецца Фэст паветраных шарыкаў "Паветра".
Сайт арганізатараў: http://www.belexpo.by/562/1265/1375/?page=1
Месца: Выставачны комплекс "БелЭкспа" (Менск, вул. Янкі Купалы, 27)
Дадатковая інфармацыя: (017) 334-58-16, 334 26 78, children@belexpo.by
Дзюймовачка25 Лют 2012 (Суб)
11:00, 14:00.
Юры Шчуцкі паводле казкі Ханса Крысціяна Андэрсэна.
Казка на дзве дзеі без антракту для дзяцей ад 5 гадоў.
Працягласць — 60 хвілін.
Падрабязней пра спектакль.
Месца: Тэатр юнага гледача на сцэне Дома літаратараў (Менск, вул. Фрунзэ, 5)
Дадатковая інфармацыя: 294-78-72, 278-95-72, 310-50-99 (029) 335-39-59
7 Сак 2012 (Сер)
19:00
Квіткі: 75 000 - 120 000, столікі 150 000.
Месца: RE:PUBLIC (Менск, вул. Прытыцкага, 62)
Дадатковая інфармацыя: (029) 649 08 88
Пішам АФІШУ разам!1 Сне 2015 (Аўт) - 1 Сне 2020 (Аўт)
Сябры!
Калі вам стала вядома пра цікавую імпрэзу і вы хочаце запрасіць на яе сяброў, дасылайце, калі ласка інфармацыю ў нашую афішу!
Месца: Skype: Kryscina
Дадатковая інфармацыя: (029) 632 27 43, e-mail: n.dzietki@yahoo.com