![]() |
![]() |
|
|||||||||||||||||||||||||
|
|
|||||||||||||||||||||||||||
|
Вершы пра бабулюВіншаванне бабуліЯ бабулечцы сваёй Песню праспяваю. Прынясу ў яе пакой Водар кветак мая. У бабуліных вачах Знікнуць аблачынкі, Як пралескі ў гаях, Расцівтуць смяшынкі. Галіна ДАШКЕВІЧ Бабуліны казкіУ бабулі маёй рукі лоўкія, У бабулі маёй песні доўгія. Разматае клубок з новай казкаю, Прыйдзе хітры каток, трэцца з ласкаю. Хоча лапкі пагрэць, завуркоча ён. Ні гуляць, ні дурэць нам не хочацца. Вось і дзень праляцеў, і не спіцца нам, Бабка казкі пляце чараўніцаю. Вера ВЯРБА Раскажы мне, бабуля, казкуРаскажы мне, бабуля, казку, Што ў маленстве калісці казала. Раскажы пра дзяўчыну-краску, Што хлапца-малайца пакахала. Раскажы мне, бабуля, казку — Хай там праўды доля малая, — I крані спагадай і ласкай, Што ў жыцці часам так не хапае. Добрай мудрасці першую звязку Мне ў душу назаўжды палажы. Раскажы мне, бабуля, казку, Як калісці малой, — раскажы. Алена РУЦКАЯ У бабуліУ маёй бабулі Тканая кашуля, Белая, льняная, Вышыта ў рагулі. — Дзе, скажы, бабуля, Ты яе купляла? — Не купляла, ўнучка, Сама сабе ткала. Сама сабе прала, Сама вышывала, Як была дзяўчынай, Яшчэ пры лучыне... Як рукі рабілі. Як вочы свяцілі — У час жніўны і роены, У мінулыя вёсны. Ларыса ГЕНІЮШ У бабулі ПаланеіДаль паднімуць, сон развеюць. Разбірай, лугі, касцоў! — У бабулі Паланеі Пяць асілкаў-малайцоў. I ў спякоту, і ў завею Кліча вуліца хлапцоў — У бабулі Паланеі Пяць асілкаў-малайцоў. Віктар, Косця, Пеця, Дзіма, Самы меншанькі — Назар. ...На пажоўклы фотаздымак Пакацілася сляза. А чаму — пытаць не смею. Для бабулі свет не міл — У бабулі Паланеі Пяць сыноў і пяць магіл. Яўгенія ЯНІШЧЫЦ
|
||||||||||||||||||||||||||
|
Кніжны куток /
Мультымедыя /
Друкаванкі і самаробкі /
Цяжарнасць і роды /
Гадаванне /
Метадычныя матэрыялы /
Сям'я і свет /
Мова Форум / Блогі / Фотаальбом / Подпісы да форумаў / Афіша / Паштоўкі / Жывы слоўнік / Наша мапа Мапа сайту / Пра нас / Кантакты |
|||||||||||||||||||||||||||
|
У артыкулах захаваны правапіс аўтара. Тэксты выкладзеныя ў азнаямленчых мэтах. Калі знаходжанне пэўнага тэксту ў нашай бібліятэцы парушае Вашыя аўтарскія правы - калі ласка, паведамце пра гэта па адрасе dzietki@gmail.com і мы тэрмінова прыбяром тэкст з сайту. |
|||||||||||||||||||||||||||
|
|
|
|
|
|
|||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||