Нашыя спэцыялісты

Андрэй ВІТУШКА - дзіцячы лекар. Кансультацыі па пытаньнях дзіцячага здароўя, фізычнага разьвіцьця, догляду, харчаваньня, а таксама лячэньня ва ўмовах беларускае сыстэмы аховы здароўя..

Лекар аддзяленьня інтэнсыўнай тэрапіі і рэанімацыі нованароджаных Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру "Маці і дзіця". Працуе з экстрэмальна хворымі немаўлятамі ад 685 г вагі пры нараджэньні.
Кола прафэсійных інтарэсаў коціцца ў пэдыятрыю - эфэктыўную, навукова абгрунтаваную, практычна падмацаваную, мінімальна шкодную і максымальна карысную.
Скончыў Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт, магістратуру Цэнтру грамадзянскае адукацыі Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсітэту. Стажыраваўся ў Польшчы.
Сталы кансультант і аўтар выданьняў "Детский доктор", "Рецепты детской кухни", "Я мама", "069". Друкаваўся па праблемах сыстэмы аховы здароўя і пытаньнях здароўя дзяцей і дарослых у часопісе "Дамініка", газэтах "Наша Ніва", "Рэгіянальная Газета", "Альтанка", "Вместе", "Наша слова" і інш.
Адзін з аўтараў "Малога даведніка па правах пацыента".
У свой час быў дарадцам Web-рэсурсаў www.semeistvo.com і www.kinder.by.
Сыну Мірону 2 гады з хвосьцікам.
Хобі і захапленьні: вандроўкі, лес, кнігі пра людзей.

задаць пытаньне | глядзець адказы

Ларыса КАЛАНДА - кансультант па грудным выкормліваньні..

У 2006 годзе скончыла курсы падрыхтоўкі кансультантаў па грудным выкормліваньні ў Цэнтры пэрынатальнага выхаваньня й падтрымкі груднога выкормліваньня "Ражана" (Масква).
Гадуе дачку Ганну, якая нарадзілася 18 траўня 2004 году і да гэтай пары корміцца маміным малачком.

задаць пытаньне | глядзець адказы

Ларыса КАЛАНДА

Валянцін СТЭФАНОВІЧ - юрыст-правазнаўца..

Пасьля заканчэньня вучобы працаваў юрыстам у прафсаюзе АСМ, спэцыялізаваўся ў галіне працоўнага заканадаўства. З 1998 году - юрыст, намесьнік старшыні Рады Праваабарончага Цэнтру Вясна. Удзельнічаў у вялікай колькасьці адміністрацыйных і грамадзянскіх працэсаў. Зьяўляецца суаўтарам некалькіх кніг. Супрацоўнічае з шэрагам незалежных сродкаў масавае інфармацыі

задаць пытаньне | глядзець адказы

Валянцін СТЭФАНОВІЧ

Алена ЖУК - псыхоляг..

Скончыла ў 2006 г. гуманітарны факультэт БДУ, навучаецца па праграме Маскоўскага Гештальт Інстытута (гештальт-тэрапія) са спэцыялізацыяй сямейная псыхатэрапія. Праходзіла практыку ў Рэспубліканскай Клінічнай Псыхіятрычнай Больніцы, Мінскім Наркалягічным Дыспансэры, дзіцячай вёсцы-SOS. Абараніла дыплёмную работу па праблеме залежнасьцяў. У дадзены момант супрацоўнічае з аўтарскай групай “Рэферэнт”, удзельнічае ў праграмах псыхалягічнага суправаджэньня навучальнага працэсу. Сфэра цікавасьці у галіне псыхалёгіі – гештальт-тэрапія, сямейная сыстэмная псыхатэрапія, аддыкталёгія.

задаць пытаньне | глядзець адказы

Алена ЖУК

Сяргей КУЛЬПЕКША - кардыёхірург.

Скончыў БДМУ ў 2002 г. Працаваў доктарам – дзіцячым хірургам 2002-2005 гг., з 2005 па цяперашні час – кардыёхірург аддзяленьня малодшага дзіцячага ўзроста. Стажыраваўся ў Германіі і Санкт-Пецярбургу.

задаць пытаньне | глядзець адказы

Адміністрацыя "Нашых Дзетак" - калі Вы ня ведаеце, каму адрасаваць пытаньне, пазначайце "Іншае" і мы паспрабуем Вам дапамагчы.

задаць пытаньне | глядзець адказы

© "Нашыя дзеткі", 2006. Усе правы абароненыя. Выкарыстаньне матар'ялаў у камэрцыйных мэтах ЗАБАРОНЕНАЕ. Пры некамэрцыйным выкарыстаньні матар'ялаў спасылка на сайт "Нашыя дзеткі" абавязковая.
Па ўсіх пытаньнях лістуйце нам!

Каталог TUT.BY Rating All.BY